Тыдзень бацькоўскай любові ў дзіцячым садзе адкрыўся святкаваннеім Дня маці і Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Выхаванцы даведаліся многа цікавага пра гэтыя святы, расказалі пра сваіх любімых мам і падрыхавалі ім памятныя падарункі. Былі арганізаваны відэавіншаванні мамам і татам, уручаны сувеніры, зробленыя рукамі выхаванцаў. Малюнкі мамам і татам, вершы і песні дарылі выхаванцы сваім самым дарагім людзям штодня. А яшчэ стараліся быць самымі выхаванымі і ветлівымі, каб радаваць бацькоў сваіх.
Дзень маці
14.10.2024
Мы в соцсетях & RSS