Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Азерскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна"
Наша мэта: рознабаковае развіццё і сацыялізацыя выхаванцаў з улікам ўзроставых і індывідуальных магчымасцей і здольнасцей, фарміраванне маральных норм. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляюцца: • забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння; • стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае задавальненне асаблівых адукацыйных патрэбаў асоб з АПФР; • сістэмная і паслядоўная праца па фарміраванню інклюзіўнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
аг. Возера, вул. Маладзёжная, 1 Уздзенскі раён, Мінская вобласць
Тэлефон: 8-(01718)49-4-39
Рэжым работы ўстановы: панядзелак-пятніца 7.30-18.00.
ds-ozero@uzda.gov.by
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыянуюць 4 групы:
- старшая группа – 1;
- першая малодшая группа – 1;
- другая малодшая група – 1;
- спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення – 1;
Працуюць варыятыўныя формы дашкольнай адукацыі:
- вячэрняя група (рэжым работы штодзённа з 18.00 - 19.00);
- адаптацыйная група (рэжым работы аўторак, чацвер з 9.00 - 12.00);
- сезонная пляцоўка (рэжым работы чэрвень, жнівень)
Матэрыяльная база:
- музычна-фізкультурная зала;
- кабінет настаўніка-дэфектолага;
- інфармацыйна-метадычны кабінет.
Аснашчанасць установы
- сродкамі навучання – 87 %
- надворным абсталяваннем – 85 %
вучэбнымі выданнямі:
- для педагогаў – 81 %;
- для выхаванцаў – 100%.
Адукацыйны працэс ажыццяўляюць:
- выхавацелі дашкольнай адукацыі – 4
- настаўнік-дэфектолаг – 1
Якасны склад педагогаў:
- з вышэйшай адукацыяй – 100%;
- з вышэйшай і першую кваліфікацыйную катэгорыю – 60%;
- другую кваліфікацыйную катэгорыю – 40%.
Мы в соцсетях & RSS