Задачы і функцыі

Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:

  • ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
  • падрыхтоўка да працягу адукацыі;
  • аздараўленне.

Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

  • навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  • засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  • фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
  • далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцяў і сучасным традыцыям;
  • развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці;
  • выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  • забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
поделиться в:

Интернет-ресурсы: