Дзень Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

15.03.2024
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян. Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб’яўляе чалавека, яго жыццё.

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо ў гэты дзень у 1994 годзе была прынятая першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і права, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

У гэты дзень у дзіцячым садзе прайшло шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Алена Віктараўна расказала выхаванцам аб тым, што такое Канстытуцыя і чаму яе называюць асноўным Законам Рэспублікі Беларусь.

поделиться в: