17 верасня ва ўстанове адукацыі "Азерскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" прайшлі патрыятычныя мерапрыемствы для выхаванцаў усіх узроставых груп у рамках акцыі" Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!".
Дадзенае мерапрыемства прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства. Мерапрыемства праведзена з мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці да гісторыі сваёй краіны, роднага горада, каштоўнасных адносін да жыцця і свету, выхавання пачуцця любові і патрыятызму да Беларусі, павагі да яе святаў і традыцый.
Традыцыйна мерапрыемства пачалося з праслухоўвання і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Педагогі нагадалі дзецям аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб прыгажосці роднага краю, славутасцях, сімвалах нашай краіны. Дзеці прынялі ўдзел у беларускіх народных гульнях, віктарынах, танцавальным флэшмобе, чыталі вершы пра Беларусь, пра адзінства, пра мір і сяброўства.
Гэта свята-выдатная магчымасць успомніць аб нашай гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа!
Мы в соцсетях & RSS