Патрыятычныя акцыі
Акцыя "Беларусь мірная - Беларусь прыгожая!"
02.07.2024https://drive.google.com/file/d/1xoS1MKMgffiwXh-IHDjbmShR5MvPuuCX/view?usp=drivesdk
9 мая Дзень Перамогі
08.05.2024Напярэдадні 9 мая, у нашым дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. У гэты дзень педагагічныя работнікі ўстановы расказалі выхаванцам пра тое, калі і чаму пачалася вайна і як нялёгка дасталася нашай краіне гэтая вялікая Перамога. 9 мая 1945 года сыходзіць усё далей і далей ад нас, але мы па – ранейшаму памятаем, якой цаной дасталася гэтая перамога нашаму народу, як любілі, бераглі і абаранялі сваю Радзіму нашы продкі, нашы бацькі і дзяды. Нельга, каб нашы дзеці забывалі пра гэта. Выхаванцы старшай групы наведалі памятнік заніўшым воінам под час вайны.
Акцыя "Мой чысты і зялёны горад"
Напярэдадні 1 МАЯ ў Азерскім дзіцячым садзе педагогамі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да свята працы, у якіх прымалі актыўны ўдзел дзеці. Выхаванцам і іх бацькам расказалі пра гісторыю свята, яго традыцыі. Выхавальнікі арганізавалі з выхаванцамі "Дзіцячы суботнік".
Акцыя "Пасадзі дрэва з дзіцем"
Напярэдадні 1 МАЯ ў дзіцячым садзе дзяржаўнай установы адукацыі "Азерскі дзіцячы сад уздзенскага раёна" быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да свята працы, у якіх прымалі актыўны ўдзел дзеці. Выхаванцам і іх бацькам расказалі пра гісторыю свята, яго традыцыі. Дзеці разам з бацькамі правялі зялёную акцыю "Пасадзі дрэва з дзіцем".
Выстава дзіцячых малюнкаў "Мой абаронца, мой герой..."
23.02.2024 года выхаванцы старшай групы павіншавалі сваіх тат з Днём абаронцы Айчыны. Кожны з іх намаляваў свайго тату. Малюнкі атрымаліся маляўнічыя, шчырыя і кранальныя, бо дзеці прысвяцілі іх тым, кім ганарацца і, вядома ж, усе яны для іх героі.
Марафон грамадзянска-патрыятычных акцый “Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!”.
У Мінскай вобласці стартуе марафон грамадзянска-патрыятычных акцый “Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!”. Мэта марафону акцый-удасканаленне дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў пытаннях фарміравання грамадзянска-патрыятычнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту; стварэнне ўмоў і сітуацый, якія дазваляюць законным прадстаўнікам выхаванцаў і педагагічным работнікам устаноў дашкольнай адукацыі ў працэсе арганізацыі сумеснай дзейнасці праяўляць свае патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую пазіцыю. Афіцыйным арганізатарам марафону акцый ва ўстановах дашкольнай адукацыі Уздзенскага раёна з'яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага райвыканкама. Удзельнікамі марафону з'яўляюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту і іх законныя прадстаўнікі. Марафон акцый прадугледжвае правядзенне на працягу 2023/2024 навучальнага года пяці акцый, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і агульнарэспубліканскіх святочных дзён: Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень Працы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства.
Мы в соцсетях & RSS